be
Караткевіч Уладзімір

Ладдзя роспачы

Avisarme cuando se agregue el libro
Para leer este libro carga un archivo EPUB o FB2 en Bookmate. ¿Cómo puedo cargar un libro?
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    н падумаў, што як Смерць вось зараз не можа перамагчы яго, так ніколі не пераможа яго жывых братоў вялікае каралеўства, у якім уладарыў рагаты ягоным дбаннем Цыкмун. Ніколі, нават з дапамогай падлюг накшталт нясвіжскага Радзівіла, старобінскага Слуцкага або паланецкіх ці менскіх Хадкевічаў. Таму што ўсе яны рабілі «як належыць».
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    на, неадольная, не магла адолець толькі аднаго: Боскай непаслядоўнасці чалавечай думкі.
    Нават не Боскай. Таму што чалавек часам са звычайнага падзення ігральных касцей робіць больш значныя высновы, чым Бог з бясспрэчнага закону аб тым, што двойчы два чатыры.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    Хай косіць твая каса. Што мне ў маіх гожых, але непатрэбных кветках, калі мае карэнні маўчаць, і разрастаюцца ў зямлі, і чакаюць свайго дня?
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    то ведала яна аб яго народзе, які жыў насупор і не так і ўзрошчваў шыпы на сваіх карэннях, а не на сцяблінах?
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    Прайграць не прыніжэнне, - сказала Бярозка. - Прыніжэнне - кпіць з таго, хто мужна прайграў.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    юбяць нас неба, віно і кабеты.
    Сонцам чырвоным, сонцам прарочым
    Люд наш упарта ўстае над светам
    Нават пасля найцямнейшай начы.
    Гэта наш гонар, шчасце і сіла:
    Жыць насупор уварванням і ранам
    Там, дзе даўно бы другім пакасілі
    Радасць і сонца, песню й каханне.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    прадаў Полацак кіеўскаму Ўладзіміру... Ён быў страшны чалавек, гэтае чырвонае сонейка, гэты святы воўк. І не апосталам ён быў роўны, а самому Сатаніілу. Полацкі Рагвалод быў маім гаспадаром, два яго сыны раслі разам са мною, дачка, Рагнеда, была мне, як сястра.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    Распраўляючы звялыя пялёсткі, чырвонай кропляй разгаралася на грудзях Гервасія кветка шыпшыны. Адзіная ва ўсім свеце, яна не баялася цемры апраметнай і скрыгату зубоўнага.
  • katsiaryna kazakovacompartió una citahace 2 años
    калі Іван Крывавы падышоў пад муры, кузікалі, як свінні пад нажом
fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)