Ганна Севярынец

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    — Такім чынам, Камісія ўхваляе рашэнне аб тым, каб прызнаць яе мёртвай.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Мая беларуская мова паводзіць сябе інакш за рускую. На ёй чамусьці немагчымыя пафас і мараль.

    Галоўная гераіня відавочна (мабыць, пад уплывам аўтаркі) памыляецца. Пафас і мараль з яе так і лезуць.

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Мужчынам цяжка даецца гарачае каханне паэтычна ўзнёслых жанчын.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Але ж навошта натоўпу чытаць кнігі? Навошта натоўпу ведаць, якім сапраўды быў Байран? Мо, усё насамрэч справядліва ў свеце, і адны павінны фатаграфавацца з помнікамі і жаваць хрэстаматыйную жуйку пра ідэальных пісьменнікаў, а іншыя — млець ад асалоды адкрыцця над архіўнымі лісткамі? Можа, насамрэч літаратура —занятак элітны, і не трэба варушыць дарагі сэрцу попел колішняга генія дзеля таго толькі, каб узняць наклады нецікавых ужо яму пасмяротных выданняў?
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Насамрэч лепей за Дэкарта ніхто не сказаў, хаця і спрабавалі: добрая літаратура — гэта глыбокі змест, выкладзены ў дасканалай форме
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Каго спрадвеку чыталі дзеці на ўроках белліту? Тых, якія своечасова падпісвалі — няхай сабе і пад прымусам — публічныя даносы, праклёны, патрабаванні аб жорсткай кары для былых таварышаў? У адным сяле, няважна, дзе, хадзіў баран у чарадзе. Той, хто баран, пайшоў на бойню, а той, хто спрытнейшы, канешне ж, не баран — акадэмік
fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)