Міхась Зарэцкі

  • b7581024366compartió una citahace 2 años
    У горадзе вечарамі жыццё бывае пярэстае, гучнае і б'ецца, кіпіць, як вада на нятушанай вапне. Вечарамі з нор выпаўзаюць начныя стварэнні, у якіх розныя вопраткі і адзін твар, бо ўсе хварбуюцца аднымі хварбамі і жывуць адным жыццём. У жыцці гэтым няма ўздымаў, а ёсць брудныя, калечаныя выбрыкі - на гадзіны кульгава ўскідаецца сэрца, родзіць чорна-лілёвыя радасці. Гэта - прыгожасць жыцця!..
  • b7581024366compartió una citahace 2 años
    Дзве дзяўчыны-прыяцелькі, лежачы разам у ложку, сагрэўшыся шчыльнаю блізкасцю цел і гарачым хваляваннем расчуленых сэрцаў, могуць правесці ў палкай, абрыўчатай гутарцы цэлую ноч. Так. І гэтая ноч потым здаецца нейкім трызненнем, чмутой, яе не ўспамінаюць. Бо дзянное святло, цвярозае, як старая бабулька, не родзіць ужо тае п'янае шчырасці, таго беспрычыннага жаркага ўздыму. Уначы, толькі ўначы плачуць дзяўчаты, абнімаючы адна адну, цалуючы мокрымі вуснамі, і ўначы толькі смяюцца поўным нутром, схаваўшы твар у падушку.
    Так праводзіла ноч адну Лідачка з сваёй прыяцелькай Нінай.
  • b7581024366compartió una citahace 2 años
    Белы дзень чаду не любіць. Белы дзень жорстка зрывае пялёнкі з вачэй, паказвае свет, як ён ёсць. Раніцой знікаюць ночныя хварбы яскравасці і на іх месцы астаецца адна бледная хворая сінь. Раніцой - прапітае, прагарэлае сэрца абдаецца золкай цвярозасцю і сціскаецца ў холадзе белым.
    І тады мокра садніць нутро.
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    А сам выкруціўся, сам буду жыць, бо хачу жыць і ўмею...
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    Трэба граць. Кошка і мышка
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    Лідачкі ў руках паўтары кніжкі і сшытак, а ў вачах цэлае сонца гуллівай дзявоцкай вясёласці
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    А сэрца ўжо тукае прагна, настойліва...
    Так звычайна выходзяць на паляванне.
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    Толькі сесці ў куток, прыхінуцца да печкі і гаварыць, расказваць што-небудзь з мінулых дзён, успамінаць тое, што ўелася рэзкім рубцом у нутро і абрасло, абгладзілася прыгожым мохам даўнасці. А калі не ўспамінаць, дык марыць на будучыню, будаваць адважна шырокія планы.
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    У мяне нейкі д'ябальскі спрыт да жыцця. Я ўмею здорава жыць.
  • vorsaefrcompartió una citahace 9 meses
    Ён умеў захапіць чалавека, умеў да болю напінаць струны яго пачуцця і граў на іх смела, рашуча, як віртуоз. Ён адразу знаходзіў унутры чалавека звярыныя інстынкты і ўспарваў іх, узбіваў у бурна-шалёную пену, каб захлынула яна ўсё нутро, каб затапіла ўсё чалавечае.
fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)