bookmate game
be
Ганна Севярынец

Дзень Святого Патрыка

Avisarme cuando se agregue el libro
Para leer este libro carga un archivo EPUB o FB2 en Bookmate. ¿Cómo puedo cargar un libro?
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.
Este libro no está disponible por el momento.
268 páginas impresas
¿Ya lo leíste? ¿Qué te pareció?
👍👎

Opiniones

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió su opiniónhace 2 años
    👎Olvídalo
    💡He aprendido mucho

    Ганна Севярынец “Дзень Святога Патрыка”.
    1. Заманлівасць. Беларускую мову афіцыйна прызнаюць мёртвай. Марына Дамейка павінна яе закансерваваць. Расставіць па палічках літаратуру напісаную на беларускай, якая каштуе таго, каб застацца. На працягу кнігі галоўная гераіня перабірае, успамінае, узважвае. Праз гэтыя ўзважванні магчыма чытач пабачыць зусім іншы бок беларускай літаратуры.
    2. Корпанне ў носе. Спадарыня Ганна для корпання ў носе напісала кнігу. Гэта відавочна з кнігі. І праблемка ў тым, што быццам бы пры заманьванні нам кажуць пра адно, а пасля ўсё крыху інакш. Яно быццам і тое ж, але той колькасцю корпання на адным месцы, якую дае аўтарка, яна захіляе сабой любую спробу наяўнасці сюжэту. Творык плаўна пераходзіць у падручнік для дадатковага разумення школьнай дысцыпліны і там і застаецца, бо ў корпанні гэтым ёсць нейкі сэнс, ёсць агонь, ёсць імкненне паказаць, якія скарбы захоўваюцца ў тых глыбінях. “Беларуская” з упэўненасцю хавае пад сабой “літаратуру”.
    3. Зацягвальнасць. Усё ж такі, калі ўчапіцца зубамі ў сюжэтную нітку, то і можна за яе трымацца і думаць, куды ж гэта вядзе. Акрамя таго, тут месцамі цікавыя гісторыйкі пра цікавых асоб, цікава, які твор і якога пісьменніка будзе пакінуты, цікава што возьмуць ад Купалы і ці возьмуць нарэшце “Мову” Марціновіча. Не сказаў бы, што гэта сапраўды зацягвае, але некаторых так. Нейкая ўмоўная мэтавая аўдыторыя зацягваецца Севярынец, як цыгарэтай… Поўныя галовы дыму.
    4. Чаму я не хацеў ісці да канца? Бо структура хрэновая. Бо прапорцыі… По ёсць кавалкі ад умоўнай Ганны Севярынец і яны… часам штосьці дадаюць да атмасферы, часам незразумела навошта і адкуль, але галоўнае – Ганна зусім не адрозніваецца ад Марыны. Навошта падаваць быццам дзве лініі, калі не можаш зрабіць іх дзве? А тут і вылазіць галоўная праблемка аўтаркі ў той кнізе – яна… вельмі яна. Яна не можа даказаць чужое і нават пагуляць у нейкую палеміку, што для зададзенай анатацыі было бы вельмі патрэбна. Усе спрэчкі, якія вымаўлёўваюцца ў яе, дзвюхступеневыя. То-бок нам падаюць адну пазіцыю, пасля прапануюць іншую, і пагаджаюцца. Вось так. Прыкладна: - Вось так было – Ты памыляешся – Ну і ладна. Далей не ідзём. А яшчэ дадайце вечны сексізм ва ўсіх яго стэрэатыпах, як фактах і поўную адсутнасць дробязей паўсядзённасці. Ёсць дробязі побыту, але свету няма. Вакуумны творык. Вакуумныя персанажы. А адносіны паміж персанажамі…
    5. Ці ідзём далей? Мне падаецца творык патрэбны для белліту і не мне яго чытаць і казаць, што ён кепскі. Творык сапраўды для вучняў старэйшых класаў ці малодшых студэнтаў. Ён спрабуе зацікавіць беларускай літаратурай, але ёсць але. Пры гэтым ён забываецца, што сам – беларуская літаратура, ператвараючыся ў тое, супраць чаго быццам бы напісаны.
    Здаецца, першы тэксцік атрымаўся)) Пішыце, што я не маю рацыю і ўсё нашмат горш, а я пасунуся ў бок наступнай выспы сярод нашай дрыгвы, бо даўно ўжо час “Завяршыць гештальт” з Максам Шчуром.

  • b1965708834compartió su opiniónhace 2 años
    👍Me gustó

  • focrucompartió su opiniónhace 3 años
    👍Me gustó
    💡He aprendido mucho

Citas

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Каго спрадвеку чыталі дзеці на ўроках белліту? Тых, якія своечасова падпісвалі — няхай сабе і пад прымусам — публічныя даносы, праклёны, патрабаванні аб жорсткай кары для былых таварышаў? У адным сяле, няважна, дзе, хадзіў баран у чарадзе. Той, хто баран, пайшоў на бойню, а той, хто спрытнейшы, канешне ж, не баран — акадэмік
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Насамрэч лепей за Дэкарта ніхто не сказаў, хаця і спрабавалі: добрая літаратура — гэта глыбокі змест, выкладзены ў дасканалай форме
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкcompartió una citahace 2 años
    Але ж навошта натоўпу чытаць кнігі? Навошта натоўпу ведаць, якім сапраўды быў Байран? Мо, усё насамрэч справядліва ў свеце, і адны павінны фатаграфавацца з помнікамі і жаваць хрэстаматыйную жуйку пра ідэальных пісьменнікаў, а іншыя — млець ад асалоды адкрыцця над архіўнымі лісткамі? Можа, насамрэч літаратура —занятак элітны, і не трэба варушыць дарагі сэрцу попел колішняга генія дзеля таго толькі, каб узняць наклады нецікавых ужо яму пасмяротных выданняў?

En las estanterías

fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)