be
Севярын Квяткоўскі

Як стаць беларусам. Сто гісторый

Avisarme cuando se agregue el libro
Para leer este libro carga un archivo EPUB o FB2 en Bookmate. ¿Cómo puedo cargar un libro?
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    Забавы і праца з імі, дзіцячыя таямніцы, лес і поле, родныя вясковыя хаты мне сняцца цяпер часцей. Бо туды ўжо не вернешся… Гэтае адчуванне балючае страты, незваротнасці — вельмі беларуская рыса.
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    Быць беларускай — гэта жыццё, гэта лёс. Я не скажу, што мы горшыя ці лепшыя за іншыя нацыі. Мы проста іншыя.
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    Мне падаецца, што на сённяшні дзень быць беларусам — гэта калі табе не ўсё роўна
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    Так званую абыякавасць да жыцця беларусаў таксама лёгка растлумачыць: у катаклізмах апошніх 200 гадоў зніклі гены непакорлівасці. Выжылі толькі хамелеоны ці непрыкметныя, якія не ўступаюць у канфлікт. Іншых выслалі, павесілі або расстралялі. З мовай і культурай тая ж самая гісторыя: «Что не доделал русский штык, доделает русская школа»,
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    Часамі здаецца, што ў Беларусі існуюць два сусветы. Маленькі сусвет зацятых беларусаў і вялікі сусвет постсавецкіх беларусаў — чарговых «тутэйшых».
  • Alesya Trifonovacompartió una citahace 2 años
    сваім сэрцы.
    Беларусь — гэта як каханне.
  • b3785426276compartió una citahace 2 años
    — светаглядная дыскрымінацыя.
    А інакш і быць не магло, бо ідэолагі камунізму фармавалі грамадства, у якім «усе будуць гаварыць на адной — расейскай — мове», хадзіць шыхтом і думаць «мы», а не «я».
    Вораг народа — калхознік — выпяндрожнік — эліта. Такі прыблізна эвалюцыйны шлях беларускай мовы ад часоў сталіншчыны да пачатку ХХІ ст.
    Беларуская мова як вартасць — гэта вынік папярэдніх гістарычных працэсаў, калі асоба асэнсоўвае сябе як каштоўнасць, якая не верыць у зададзенасць. Нават у зададзенасць СССР, які падаваўся бясконцым маналітам. Непарушнай канстантай.
    Але нават тыя, хто паважаў сваё «я», падладжваліся, бо далі веры, што «я» больш ніколі не будзе. Прынамсі, па-за ўласнай кухняй.
    Беларуская мова ў публічнай прасторы — гэта толькі вынік, сімвал зменаў у свядомасці асобнага чалавека і грамадства. А яшчэ гэта ўчынак.
    2. Пошук

    СССР стаяў як снег пад нечакана раннім і моцным вясновым сонцам. Людзі раптам убачылі, колькі непатрэбшчыны хавалася пад сумётамі.
    На вачох знікалі пісьмёны на ледзяной корцы, якія для людзей ужо даўно былі пазбаўленыя сэнсу: «Камунізм», «Слава КПСС!», «Жыць у вяках!».
    На аголенай зямлі пачыналі вымалёўвацца новыя словы, для многіх жаданыя: «Незалежнасць», «Адраджэнне», «Жыве вечна!».
    Жаданыя, але не напоўненыя зместам. Словы, якія ўспрымаліся хутчэй інтуітыўна, бо большасць людзей папросту не мела патрэбнага досведу, каб пабачыць за гэтымі словамі штосьці, што можа мець канкрэтную вартасць.
    Пакуль адныя разгублена шукалі
  • b3785426276compartió una citahace 2 años
    досведу, каб пабачыць за гэтымі словамі штосьці, што можа мець канкрэтную вартасць.
    Пакуль адныя разгублена шукалі
  • b3785426276compartió una citahace 2 años
    нацыянальная, а сацыяльная, і далей — светаглядная дыскрымінацыя.
    А інакш і быць не магло, бо ідэолагі камунізму фармавалі грамадства, у якім «усе будуць гаварыць на адной — расейскай — мове», хадзіць шыхтом і думаць «мы», а не «я».
    Вораг народа — калхознік — выпяндрожнік — эліта. Такі прыблізна эвалюцыйны шлях беларускай мовы ад часоў сталіншчыны да пачатку ХХІ ст.
    Беларуская мова як вартасць — гэта вынік папярэдніх гістарычных працэсаў, калі асоба асэнсоўвае сябе як каштоўнасць, якая не верыць у зададзенасць. Нават у зададзенасць СССР, які падаваўся бясконцым маналітам. Непарушнай канстантай.
    Але нават тыя, хто паважаў сваё «я», падладжваліся, бо далі веры, што «я» больш ніколі не будзе. Прынамсі, па-за ўласнай кухняй.
    Беларуская мова ў публічнай прасторы — гэта толькі вынік, сімвал зменаў у свядомасці асобнага чалавека і грамадства. А яшчэ гэта ўчынак.
    2. Пошук

    СССР стаяў як снег пад нечакана раннім і моцным вясновым сонцам. Людзі раптам убачылі, колькі непатрэбшчыны хавалася пад сумётамі.
    На вачох знікалі пісьмёны на ледзяной корцы, якія для людзей ужо даўно былі пазбаўленыя сэнсу: «Камунізм», «Слава КПСС!», «Жыць у вяках!».
    На аголенай зямлі пачыналі вымалёўвацца новыя словы, для многіх жаданыя: «Незалежнасць», «Адраджэнне», «Жыве вечна!».
    Жаданыя, але не напоўненыя зместам. Словы, якія ўспрымаліся хутчэй інтуітыўна, бо большасць людзей папросту не мела патрэбнага
  • b3785426276compartió una citahace 2 años
    каштоўнасцям тагачаснага грамадства. Людзі хацелі зліцца з сацыяльным краявідам. Каб нішто не нагадвала пра іхную іншасць, адрознасць ад савецкага.
    Ім даравалася казаць «дз» і «ч», але «шкарпэтка» ды «фарбы» ўспрымаліся як пагроза для будучыні адзінага савецкага народа.
    І калі ў грамадскім месцы ты пачынаў гаварыць літаратурнай беларускай мовай, ад цябе ўсе адсланяліся — каб ніхто не падумаў, што тут нехта хаўрусуецца з табою.
    А за «дз» і «ч» проста пагарджалі. Ты як бы быў на ніжэйшай прыступцы ў грамадстве — крэст, калхознік, недаіндывід соцыюма.
    Вяскоўцы рабілі каласальную ўнутраную работу, каб пазбыцца свайго прыроднага — беларускага. Таму літаратурная беларуская мова выглядала як плявок, як знявага іхных памкненняў.
    Прыезджыя вяскоўцы ў горадзе праходзілі праз здзекі, пагарду і прыніжэнне. Гэта была не
fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)