be
Audio
Улад-Ініцкі

Апавяданьні

Escuchar en la aplicación
Зборнік апавяданьняў (1929) Уладзіслава Паўлюкоўскага (напісаны пад псэўданімам Улад-Ініцкі) складаецца з часам сумных, а часам мудрагеліста вясёлых і анэкдатычных абразкоў з жыцьця беларусаў за Польшчай, у прыватнасьці Вільні. Гісторыйкі дасюль застаюцца актуальнымі і павучальнымі, а да ўсяго цікавым дакумэнтам часу. Аўтар з любоўю кпіць зь беларусаў, з сябе, крытыкуе крывадушніцтва Касьцёла і Царквы, скнарства рэлігійнікаў і адвечную несалідарнасьць беларусаў. Гумарыстычнае апавяданьне "Ня поўныя беларусы" заслугоўвае асаблівай увагі чытацтва. Гэта вельмі насычанае кароткае апавяданьне з цікавым філязофскім і палітычным пасланьнем, а яшчэ з мудрагелістай фэмінісцкай падаплёкай.
Доўгі час забытыя і схаваныя, апавяданьні пісьменьніка - вязьня Лукішак, Бярозы Картускай і ГУЛАГу вяртаюцца да чытачоў.
Аўдыякніга запісана на ахвяраванні падпісчыкаў праекта audiobooks.by.
1:09:38
Editorial
audiobooks.by
Año de publicación
2023
¿Ya lo leíste? ¿Qué te pareció?
👍👎
fb2epub
Arrastra y suelta tus archivos (no más de 5 por vez)